Выстава жывапісу «Дынастыя» мастакоў Шыбнёвых

×

Error message

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable in bootstrap_table() (line 208 of /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

У Мастацкай галерэі г. Полацка з 11 ліпеня 2025 г. адкрыецца выстава жывапісу «Дынастыя».

Аўтары выставы – сям’я мастакоў Шыбнёвых. Родапачынальнікам дынастыі з’яўляецца Даміян Васільевіч Шыбнёў (1881 – 1930). Ён у 1910 г. скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Пецярбурзе, быў вучнем вядомага прафесара Паўла Пятровіча Чысцякова і знакамітага рускага мастака Іллі Яфімавіча Рэпіна. У экспазіцыю ўвайшлі творы Даміяна, Анатоля, Яўгена і Аляксандра Шыбнёвых, а таксама Ніны Голышавай і Таццяны Разінай.

Усе прадстаўленыя на выставе палотны – прамое ўвасабленне любові да навакольнага свету.

Разнастайныя творчыя прыёмы развіваліся, множыліся і захоўваліся мастакамі на працягу дзесяцігоддзяў. Паэтызацыя простых рэчаў, звычайных бытавых сюжэтаў і складаная пабудова жывапіснай прасторы палатна на працягу ўсяго шматгадовага служэння мастацтву з’яўляецца творчым крэда чатырох пакаленняў сям’і мастакоў.

Запрашаем наведаць выставу «Дынастыя», якая будзе працаваць з 11 ліпеня па 24 жніўня 2025 года.

3587